Лукашэнка змяніў намесніка міністра абароны
Рэдакцыя Reform.news · 8 ліпеня 2026, 21:32
https://reform.news/be/lukashjenka-zmjani-namesnika-ministra-abarony/Аляксандр Лукашэнка прызначыў генерал-маёра Уладзіміра Белага намеснікам міністра абароны Беларусі. Адпаведны ўказ падпісаны 8 ліпеня. Да прызначэння Белы займаў пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных сіл Беларусі.
Іншым указам ад пасады намесніка міністра абароны вызвалены генерал-маёр Аляксандр Навуменка. Ён звольнены з вайсковай службы ў запас з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.
