Лукашэнка прысудзіў прэмію «Беларускі спартыўны Алімп» клубу, які ўзначальвае яго сын

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прысуджэнні прэміі «Беларускі спартыўны Алімп» за 2025 год.

Як паведамілі ў яго прэс-службе, прэмія прысуджаная:

  • Прэзідэнцкаму спартыўнаму клубу,
  • Івану Літвіновічу,
  • Спартаку Мірановічу.

Нагадаем, старшынём цэнтральнай рады РГГА «Прэзідэнцкі спартыўны клуб» з’яўляецца другі сын Аляксандра Лукашэнкі — Дзмітрый Лукашэнка, а ў склад рады ўваходзіць і яго першы сын — Віктар Лукашэнка.

Клуб атрымаў узнагароду «за значны ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту, рэалізацыю шматлікіх комплексных праграм па ўдасканаленні матэрыяльна-тэхнічнай базы спартыўных школ і інфраструктуры крокавай даступнасці для заняткаў фізічнай культурай, арганізацыю маштабных спартыўных праектаў і спаборніцтваў».

Ігар Літвіновіч удастоены прэміі за свае спартыўныя дасягненні. Сёлета ён стаў пераможцам і срэбраным прызёрам III Гульняў краін СНД 2025 года. Акрамя таго, у ягоным актыве ёсць медалі Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы, Кубкаў свету.

Спартак Мірановіч — заслужаны трэнер СССР і БССР. Ён узначальваў мужчынскую зборную краіны па гандболе, прывёў зборную СССР да перамогі на Алімпійскіх гульнях, а беларускі клуб «СКА-Мінск» станавіўся пераможцам еўрапейскіх і іншых міжнародных турніраў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!