Лукашэнка прыцягвае войска для прыкрыцця заходняй мяжы Беларусі

Аляксандр Лукашэнка на Усебеларускім народным сходзе заявіў, што вайсковыя падраздзяленні прыцягваюцца не толькі для прыкрыцця мяжы з Украінай, але і з краінамі Еўразвязу.

Каментуючы выступ прадстаўніка Дзяржпагранкамітэта, Лукашэнка спачатку вырашыў «пажартаваць», каб памежнікі не запускалі паветраныя шары ў Літву, бо гэта можа быць небяспечна канфліктам.

«Шарыкі ў Літву паляцелі. Зноў памежнікі ці вінаватыя, ці недагледзелі. Таму, Максім, я ўжо прашу, вы там з Моластавым шарыкі гэтыя не перакідвайце на тэрыторыю Літвы. А то і да вайны можам так дайсці. Я зноў жартую, таму што ведаю, што мы гэтым не займаемся. Слава богу, што яны знайшлі ці 150, ці 200 чалавек вызначылі ў Літве, якія гэтым займаюцца», — сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што на памежнікаў кладзецца вялікая нагрузка, таму на поўдні краіны яны ўзмоцнены падраздзяленнямі спецаперацый.

«Ты ж не зняў там сілы спецыяльных аперацый на паўднёвай асабліва мяжы. Гэта таксама для нас нагрузка, мы маглі трэніравацца яшчэ недзе. Там жа і кадравікоў шмат, ад сем’яў адрываем афіцэраў і іншых вайскоўцаў спецпадраздзяленняў, кідаем на паўднёвую мяжу, і не дай бог там, дзесьці нешта здарыцца.

А цяпер пачалі закрываць і заходнюю мяжу сіламі арміі, не толькі памежнікаў. Ну што там памежнікі. Гэта першая лінія, іх жа няшмат на заставе, там 50–70 чалавек і ўсё. А застава там і 15, і 20 кіламетраў, трэба тэрыторыю гэтую прыкрыць. Памежнікі гэтага не могуць. Я ведаю гэта па сваім досведзе. Таму, з улікам гэтага свайго невялікага досведу, я падтрымліваю і арміяй», — сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да міністра абароны Віктара Хрэніна.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!