Скриншот видео
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі будзе размешчана максімум 10 комплексаў «Арэшнік». Пра гэта ён сказаў расійскаму журналісту Аляксандру Юнашаву ў Санкт-Пецярбургу.
«Аляксандр Рыгоравіч, а можна пытанне пра “Арэшнік”? Колькі ў выніку? Далі вам дзясятак, вы прасілі ў прэзідэнта. Дзясятак далі вам? Вы казалі, што ўжо заступіў на баявое дзяжурства “Арэшнік”», — спытаў у Лукашэнкі Юнашаў.
«Ну, дзясятак — гэта будзе максімум», — адказаў Лукашэнка.
«Але будзе?» — удакладніў Юнашаў.
«Вядома, будзе».
Нагадаем, выступаючы на УНС 18 снежня, Лукашэнка заявіў, што «Арэшнік» ужо прыбыў у Беларусь днём раней і заступае на баявое дзяжурства.
«Першыя пазіцыі абсталяваны ракетным комплексам “Арэшнік”: ён у нас са ўчарашняга дня і заступае на баявое дзяжурства», — сказаў ён.