Лукашэнка падпісаў законы аб аквакультуры, меліярацыі і сельскагаспадарчых жывёлах
Рэдакцыя Reform.news · 22 кастрычніка 2026, 20:06
https://reform.news/be/lukashjenka-padpisa-zakony-ab-akvakultury-melijaracyi-i-selskagaspadarchyh-zhyvjolah/Аляксандр Лукашэнка 22 кастрычніка падпісаў тры законы, якія рэгулююць аквакультуру, меліярацыю зямель і ідэнтыфікацыю сельскагаспадарчых жывёл, паведамілі ў яго прэс-службе.
Закон «Аб аквакультуры (рыбаводстве)» накіраваны на фарміраванне прававой базы для рэгулявання гэтай сферы і працы існуючых і новых вытворчасцей. У заканадаўстве замацоўваюцца новыя паняцці, у тым ліку «аквакультура», «аб’екты аквакультуры», «пашавая аквакультура», «садкі» і «ўстаноўкі замкнёнага водазабеспячэння».
Дакумент вызначае правы і абавязкі рыбаводчых арганізацый, а таксама прадугледжвае стварэнне ўмоў для развіцця новых вытворчасцей. Чакаецца, што гэта будзе спрыяць насычэнню ўнутранага рынку айчыннай рыбнай прадукцыяй.
Таксама Лукашэнка падпісаў законы «Аб змяненні законаў па пытаннях меліярацыі зямель» і «Аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочвальнасці сельскагаспадарчых жывёл (статкаў), ідэнтыфікацыі і прасочвальнасці прадуктаў жывёльнага паходжання».
Дакументы прадугледжваюць удасканаленне заканадаўства з улікам практыкі яго прымянення і прывядзенне яго ў адпаведнасць з дзеючымі нарматыўнымі прававымі актамі, гаворыцца ў прэс-рэлізе.
