Reform.news

Польшча зноў працягнула прыпыненне права на атрыманне прытулку на беларускай мяжы

Рэдакцыя Reform.news · 6 лістапада 2026, 21:37

https://reform.news/be/polshcha-zno-pracjagnula-prypynenne-prava-na-atrymanne-prytulku-na-belaruskaj-mjazhy/

Сейм Польшчы ў чарговы раз працягнуў прыпыненне права на падачу заяў аб міжнароднай абароне на мяжы з Беларуссю. Галасаванне адбылося 6 лістапада. За працяг прагаласавалі 425 дэпутатаў, супраць — 17.

Абмежаванне будзе дзейнічаць з 17 лістапада на працягу 60 дзён.

Нагадаем, Польшча абмежавала права падаваць хадайніцтвы аб прытулку на мяжы з Беларуссю ў сакавіку 2025 года. З таго часу абмежаванне рэгулярна працягваецца.

Рэклама

Пакінуць адказ