Фото: Reform.by
2026 год абвешчаны годам беларускай жанчыны. Адпаведны ўказ №1 сёння падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
«Дакумент прыняты з мэтай фармавання нацыянальнага вобраза жанчыны-працаўніцы, папулярызацыі ролі жанчын у захаванні і развіцці грамадства», — заяўляе прэс-служба Лукашэнкі.
Ураду, аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму даручана зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні года жанчыны. Таксама ўрад будзе каардынаваць дзейнасць дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні гэтага плана.