Лукашэнка: Мадура — не наркаман, гэта я ведаю дакладна

Сваім бачаннем на гандаль наркотыкамі Аляксандр Лукашэнка падзяліўся ў інтэрв’ю амерыканскай журналістцы Грэце ван Сустэрэн. На думку Лукашэнкі, гандаль наркотыкамі будзе заўсёды.

Прадстаўляем расшыфроўку фрагмента інтэрв’ю па тэме, якую апублікавала яго прэс-служба:

Грэта ван Сустэрэн: Што ЗША трэба рабіць з тым патокам наркотыкаў, якія ідуць з Венесуэлы ў ЗША?

Аляксандр Лукашэнка: А вы ўпэўнены, што там такі паток наркотыкаў, пра які ў ЗША сёння так шмат гавораць?

ГС: Фентаніл ідзе з Мексікі, але іншыя наркотыкі вырабляюцца ў Калумбіі, іншых краінах Лацінскай Амерыкі. Яны праз Венесуэлу ўсё роўна ідуць.

АЛ: Грэта, учора таксама мы з вашымі дэлегатамі абмяркоўвалі гэтае пытанне. Наркотыкі, як і шмат чаго іншага: гандаль людзьмі, прастытуцыя, зброя — гэта рэаліі нашага часу. З гэтым трэба змагацца. Але ракетамі наркотыкі не пераможаш. Гэта вайна, гэта барацьба. Вы правільна пачалі гэтую барацьбу супраць міграцыі і супраць наркотыкаў. У гэтым Трамп малайчына, што ён падняў гэтую тэму. Супраць гэтага мы будзем змагацца і пасля нас — мы сыдзем — Трамп, я, твой Джон — мы сыдзем на нябёсы туды, а нашы дзеці будуць змагацца, змагацца супраць гэтай бяды. Гэта новае з’ява ў новай эпосе. Ракетамі гэта не перамагчы. Трэба дамаўляцца, трэба вызначыць сумесныя меры барацьбы.

ГС: Як бы вы паступілі? Як бы вы змагаліся? Калі ракеты ў гэтым ніяк не дапамогуць?

АЛ: Мы змагаемся. Вось паглядзіце, я хацеў паралель правесці з Беларуссю. І ўчора я амерыканцам на перамовах прыводзіў гэты прыклад. Што ў нас адбываецца? У нас з усходу, азіяцкага Усходу, праз Расію, праз Беларусь у асвечаную Еўропу, у райскі сад ідуць наркотыкі. Ідуць? Ідуць! Чаму яны туды ідуць? Ну, таму што там іх выкарыстоўваюць больш, чым дзе-небудзь. Больш, чым у нас, больш, чым у Расіі, і гэтак далей. Ёсць вялікі попыт, таму ідуць наркотыкі. Мы на мяжы ўсталявалі жорсткі заслон. Я магу спрачацца з вамі па пытанні, хто яшчэ больш жорстка змагаецца супраць наркаманіі, чым Беларусь. У нас гэта жалезная барацьба, пачынаючы знутры. У нас, калі ты распаўсюджваеш наркотыкі, ты можаш з турмы не выйсці.

Мы вядзем гэтую бясспрэчную барацьбу. Але, тым не менш… Што зрабілі еўрапейцы? Яны ўзялі і закрылі мяжу. Яны ўвялі супраць нас санкцыі. Скажыце, калі ласка, паважаная Грэта, калі б вам пятлю на шыю кінулі і павесілі. Вы што, абаранялі б тых, хто вырашыў вас пакараць? Што, я ў гэтай сітуацыі павінен абараняць Еўропу? Навошта? Яны мяне душаць, а я павінен іх абараняць ад наркотыкаў? Дакладна гэтак і вы. Вы не павінны Венесуэлу душыць. Вы павінны знайсці гэты кампраміс. Мы ж з еўрапейцамі — палякамі, літоўцамі, латышамі, украінцамі сур’ёзна змагаліся з наркотыкамі. Мы іх тут затрымлівалі, мы тонамі іх спальвалі. Цяпер такой напружанасці няма. І я не буду іх абараняць.

Што адбываецца наадварот? Яны адтуль вязуць нам сінтэтычныя наркотыкі. Вы разумееце розніцу паміж прыроднымі і сінтэтычнымі наркотыкамі? Гэта страшная з’ява. І мы іх затрымліваем тонамі. Я ўчора вашым амерыканцам прапанаваў гэтыя факты на стол — тонамі затрымліваем. Сінтэтычныя наркотыкі з Еўропы. Гэтым самым я паказваю, што гэта з’ява — не венесуэльская, не афганская. Гэта планетарная з’ява, з якой нам трэба змагацца. Не ракетамі. Нам трэба шукаць, можа быць, новыя метады, трэба думаць, а не ваяваць. І я, Грэта, не веру, я не веру ў тое, што такі аб’ём наркотыкаў, які ідзе ў Злучаныя Штаты Амерыкі, ідзе з Венесуэлы. Я не веру ў тое, што гаворыць Трамп па гэтым пытанні.

ГС: Не думаеце вы, што прэзідэнт Мадура асабіста зацікаўлены, займаецца наркатрафікам?

АЛ: У вас такіх фактаў няма? І ў мяне таксама. Не думаю, што гэта так. Мадура не наркаман, гэта я ведаю дакладна.

***

Грэта ван Сустэрэн, жонка спецпасланніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла, знаходзілася ў Мінску з чацвярга па суботу ў складзе амерыканскай дэлегацыі і ўзяла інтэрв’ю ў Лукашэнкі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!