Лукашэнка і Пуцін пачалі сустрэчу ў Нова-Агарове
Рэдакцыя Reform.news · 10 лістапада 2026, 20:29
https://reform.news/be/lukashjenka-i-pucin-pachali-sustrjechu-nova-agarove/Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін пачалі двухбаковую сустрэчу ў рэзідэнцыі расійскага прэзідэнта ў Нова-Агарове.
Лукашэнка прыбыў у Расію сёння, 10 лістапада. Заўтра запланаваны яго ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.
У пачатку сустрэчы Лукашэнка заявіў, што ў Мінска і Масквы амаль няма рознагалоссяў перад Новым годам.
«Я вельмі цаню ўсе нашы сустрэчы, нашы кантакты. У нас сапраўды добрыя, блізкія адносіны. Практычна няма ніякіх рознагалоссяў на сёння перад Новым годам, як гэта было раней. Гэта сведчыць пра добрую дынаміку. Пра тавараабарот: ён сапраўды сёлета прыстойна расце, працэнтаў на 20», — адзначыў Лукашэнка.
Нагадаем, звычайна ў канцы года Беларусь і Расія вядуць складаныя перамовы пра пастаўкі расійскіх нафты і газу.
Лукашэнка адзначыў, што хоча «пракансультавацца» з Пуціным па некалькіх пытаннях.
«Два-тры пытанні, па якіх я хацеў у вас пракансультавацца. Гэта не пытанні, якія трэба вырашаць, яны ўсе вырашаныя, пракансультавацца на будучыню, ну і параіцца», — заявіў ён.
Лукашэнка таксама падзякаваў расійскаму прэзідэнту за пастаўку Беларусі ўзбраенняў, запэўніў яго ў падтрымцы ў рамках АДКБ.
Пуцін падзякаваў Лукашэнку за дапамогу ў арганізацыі гуманітарных абменаў.
