Reform.news

Лукашэнка гатовы да “адкрытага дыялогу” з кіраўніцтвам Нарвегіі

Рэдакцыя Reform.news · 17 мая 2026, 11:29

https://reform.news/be/lukashjenka-gatovy-da-adkrytaga-dyjalogu-z-kira-nictvam-narvegii/

Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі апублікавала віншаванне з нагоды Дня Канстытуцыі Нарвегіі. Традыцыйна беларускі кіраўнік адрасуе віншаванне народу так званай “недружалюбнай” краіны, а не кіраўніку дзяржавы. Гэтым разам “міждзяржаўныя адносіны” ўсё ж былі згаданыя.

«У недалёкім мінулым міждзяржаўныя беларуска-нарвежскія адносіны ўносілі значны ўклад у павышэнне ўзроўню дабрабыту грамадзян абедзвюх краін, падтрыманне рэгіянальнай стабільнасці, умацаванне глабальнай харчовай бяспекі», — гаворыцца ў паведамленні.

Лукашэнка перакананы, што “сёння, нягледзячы на штучныя перашкоды і часова парушаныя звыклыя эканамічныя сувязі, Беларусь і Нарвегія маюць вялікі патэнцыял для аднаўлення канструктыўнага ўзаемадзеяння”.

“Мінск пацвярджае гатоўнасць да адкрытага дыялогу з Осла ў розных сферах агульнага інтарэсу на карысць нашых народаў”, — прымірэнча выступае прэс-служба Лукашэнкі.

Лукашэнка пажадаў усім нарвежцам трывалага міру, салідарнасці і росквіту.

Рэклама

Пакінуць адказ