Reform.news

Лукашэнка адправіцца ў Туркменістан на сустрэчу СНД

Рэдакцыя Reform.news · 7 кастрычніка 2026, 13:02

https://reform.news/be/lukashjenka-adpravicca-turkmenistan-na-sustrjechu-snd/

Аляксандр Лукашэнка 8–9 кастрычніка здзейсніць рабочы візіт у Туркменістан. Тут пройдзе пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД

“Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні на пасяджэнні выкажа пазіцыю беларускага боку па актуальных тэмах дзейнасці СНД, а таксама аб патэнцыяле і далейшых перспектывах гэтага міжнароднага аб’яднання”, – патлумачылі ў прэс-службе Лукашэнкі.

У парадку дня таксама больш за паўтара дзясятка пытанняў. Яны датычацца сацыяльнага развіцця і якасці жыцця, транспартнай звязанасці СНД, сумеснай працы ў інфармацыйнай прасторы, супрацоўніцтва ў праваахоўнай сферы, захавання гістарычнай памяці.

Рэклама

Пакінуць адказ