Літоўскія памежнікі затрымалі кантрабандыста на электрасамакаце

Навіны
Фото: VSAT

Літоўскія памежнікі затрымалі недалёка ад мяжы з Беларуссю мясцовага жыхара, які на электрасамакаце перавозіў цыгарэты з беларускімі акцызнымі маркамі.

Усяго ў мужчыны канфіскавалі 1000 пачкаў цыгарэт NZ Gold.

Адзначаецца, што мужчыну ўжо раней прыцягвалі да адказнасці за незаконную перавозку падакцызных тавараў. Таксама аказалася, што яго самакат CityCoco Electric Harley не быў зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку, хоць заканадаўства патрабуе рэгістрацыі самакатаў такой магутнасці.

Скутар і цыгарэты канфіскавалі, а мужчына абышоўся чарговым адміністрацыйным працэсам. Праўда, яму пагражае павышаны штраф, бо трапляецца ён не першы раз.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.