Фото: VSAT
Літоўскія памежнікі ў нядзелю прызямлілі яшчэ адзін дрон кантрабандыстаў. Гэта ўжо 22-гі падобны выпадак з пачатку года.
Падчас патрулявання памежнікі заўважылі невялікі аб’ект, які ляцеў з боку мяжы. Быў ужыты сродак перахопу. Неўзабаве беспілотнік знік з поля зроку. Дрон, які ўпаў, быў знойдзены ў полі каля населенага пункта Дымітрай.
Дрон перавозіў 200 пачкаў беларускіх цыгарэт NZ Gold. Кошт партыі ацэньваецца ў 1100 еўра.
У мінулым годзе былі перахопленыя 59 дронаў, а ў 2024-м — 54 беспілотнікі з цыгарэтамі.