Reform.news

Латвія закрыла мяжу з Беларуссю «па тэхнічных прычынах» (абноўлена)

Рэдакцыя Reform.news · 31 ліпеня 2026, 21:32

https://reform.news/be/latvija-zakryla-mjazhu-z-belarussju-pa-tjehnichnyh-prychynah-abno-lena/

Мяжа Латвіі і Беларусі закрыта «па тэхнічных прычынах». Пра гэта ўвечары 31 ліпеня заявіў міністр унутраных спраў Латвіі Яніс Домбрава.

«Латвійска-беларуская мяжа закрыта па тэхнічных прычынах. Заклікаем усіх, хто яшчэ не вярнуўся ў Латвію, скарыстацца іншымі маршрутамі», — напісаў Домбрава ў Facebook.

Учора, 30 ліпеня, кіраўнік латвійскага МУС заклікаў грамадзян не планаваць паездкі ў Беларусь, а тым, хто знаходзіцца там, — вярнуцца ў Латвію.

«Бяспечнае перамяшчэнне паміж краінамі можа ўскладніцца ва ўмовах гібрыднай вайны з боку Беларусі», — папярэдзіў ён учора.

У апошнія тыдні на беларуска-латвійскай мяжы вырасла колькасць мігрантаў, якія спрабуюць нелегальна трапіць у Латвію. Дзясяткі спроб незаконнага перасячэння фіксуюцца кожны дзень.

дапоўнена ў 22:15

Прадстаўніца Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі Крысціне Петэрсоне заявіла, што мяжа закрыта праз збой у працы інфармацыйных сістэм у пункце пропуску «Патэрніекі», паведамляе Delfi.

Прычыны збою і тэрміны ліквідацыі праблемы пакуль невядомыя, дадала яна.

Рэклама

Пакінуць адказ