Фото: e-auction.by
Гродзенскую кватэру журналіста Уладзіміра Хільмановіча прадалі з аўкцыёну з другой спробы.
У аўкцыёне на сайце «БелЮрЗабеспячэння» ўдзельнічалі 9 чалавек. Пачатковая цана лота склала 100,8 тысячы рублёў. Пераможца прапанаваў 136 тысяч рублёў.
Раней з аўкцыёну прадалі дачу Хільмановіча.
Уладзіміра Хільмановіча завочна прысудзілі да 5 гадоў калоніі па артыкулах аб садзейнічанні «экстрэмісцкай» дзейнасці (частка 1 артыкула 361-4 КК РБ) і ўдзеле ў «экстрэмісцкім» фарміраванні (частка 3 артыкула 361-1 КК РБ). Акрамя завочнага тэрміну, Хільмановіч атрымаў штраф — 1000 базавых велічынь. Для яго выплаты суд пастанавіў выставіць на аўкцыён нерухомасць журналіста.