Кучынскі ў Вашынгтоне сустракаецца з ключавымі асобамі, якія прымаюць рашэнні па Беларусі

Дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі знаходзіцца з візітам у Вашынгтоне.

Паводле слоў Кучынскага, ён сустракаецца з “ключавымі асобамі, якія прымаюць рашэнні па Беларусі” ў Белым доме і Дзярждэпартаменце. Дарадца Ціханоўскай таксама выказаў падзяку амерыканскаму боку за вызваленне палітвязняў.

“Мы будзем спадзявацца, што гэты амерыканскі гуманітарны трэк працягнецца, і будуць вызвалены ўсе палітзняволеныя і спыняцца рэпрэсіі супраць вязняў”, – сказаў ён, дадаўшы, што парадак дня сустрэч уключае большую колькасць пунктаў.

Дзяніс Кучынскі адзначыў, што прывёз у якасці падарунка сваім візаві кнігу Уладзіміра Арлова пра беларускую гісторыю.

“Буду спадзявацца, што Эндзі (Бэйкеру – намесніку дарадцы прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы – заўв.), майму добраму сябру ў Белым доме, спадабаецца, таму што гэта гісторыя, якая хоць гэта кніжка сканчаецца на Касцюшку – нашым супольным героі, таксама расказвае, як Беларусь была моцнай незалежнай еўрапейскай дзяржавай. І я спадзяюся, нават упэўнены, што яна зноў такой стане”, – сказаў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!