«Крымаўтатранс» прапануе паехаць у Мінск праз Крымскі мост на аўтобусе. Але ёсць нюанс

З 19 лістапада 2026 года перавозчык «Крымаўтатранс» аднаўляе рух аўтобусаў па шэрагу напрамкаў, у тым ліку з Ялты ў Мінск. Пасажыраў плануюць перавозіць праз Крымскі мост, паведамляе прэс-служба кампаніі.

Нагадаем, 17 лістапада пасля ўкраінскага налёту абваліўся пралёт расійскага аўтамабільнага моста у Крым. Арка чыгуначнага пралёта пакуль на месцы. У той жа дзень чыгуначны рух быў адноўлены. Па сутнасці мост застаецца пад агнявым кантролем украінскіх сіл.

«Крымаўтатранс» вырашыў выкарыстаць аднаўленне чыгуначнага руху і прапануе даехаць на аўтобусе да чыгуначнай станцыі горада Керчы, там перасесці на цягнік да Тамані і адтуль ужо працягнуць паездку зноў на аўтобусе.

Білеты на прыгарадныя цягнікі набываюцца асобна, удакладнілі ў кампаніі. Аформіць білет можна ў чыгуначных касах, анлайн на афіцыйным сайце перавозчыка або непасрэдна ў прыгарадных цягніках (пры прад’яўленні білета на аўтобус камісійны збор за набыццё праязнога дакумента не спаганяецца).

Адзначым, МЗС Беларусі неаднаразова заклікаў грамадзян не ездзіць у Расію і на акупаваныя тэрыторыі Украіны.