Пасля налёту абваліўся пралёт расійскага аўтамабільнага моста ў Крым

Расійскі мост у Крым сёння ўначы зноў быў атакаваны. Атаку пацвердзілі расійскія акупацыйныя ўлады паўвострава. Уначы была абвешчана ракетная небяспека, а рух па мосце перакрылі.

Мост атакуюць другі дзень запар. У панядзелак арка аўтамабільнага моста атрымала пашкоджанні. Рух быў перакрыты на 16 гадзін.

Раніцай украінскія Telegram-каналы публікуюць фотаздымкі, якія ўказваюць на абвальванне аркі і пралёта аўтамабільнага моста. Арка чыгуначнага пралёта яшчэ на месцы. Таксама ў сетцы апублікаваныя відэа, якія, як сцвярджаецца, знятыя з беспілотніка.

Абломкі пралёта, які ўпаў, таксама павінны былі заблакаваць суднаходны фарватар, над якім узведзеныя аркі.

Расійскія крыніцы пакуль афіцыйна не публікавалі інфармацыю пра стан моста пасля налёту.