Колькасць здзелак з кватэрамі вырасла ў лютым

Колькасць здзелак з кватэрамі вырасла ў лютым. Пра гэта паведамілі ў Дзяржкаммаёмасці. Падобная сезоннасць з’яўляецца нормай, адзначылі ў камітэце.

У студзені ў Мінску было заключана 720 здзелак з кватэрамі. У лютым — ужо 907.

Таксама прырост здзелак у лютым адзначаецца і ў абласных цэнтрах.

У Дзяржкаммаёмасці таксама дадалі, што статыстыка можа вырасці пасля дарэгістрацыі здзелак, закрытых у канцы лютага.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!