Reform.news

Колькасць загінулых у выніку землятрусу ў Венесуэле вырасла да 235

Рэдакцыя Reform.news · 26 чэрвеня 2026, 08:13

https://reform.news/be/kolkasc-zaginulyh-u-vyniku-zemljatrusu-venesujele-vyrasla-da-235/

У выніку магутнага землятрусу ў Венесуэле загінулі ўжо 235 чалавек. Такія даныя прывёў міністр аховы здароўя Карлас Альварада. Пошукава-выратавальная аперацыя яшчэ працягваецца. Паводле слоў міністра, дапамога была аказана больш як 4300 пацярпелым. Ёсць як лёгкія траўмы, так і цяжкія пашкоджанні.

У краіне разбураны або пашкоджаны 250 будынкаў. Адзначаецца, што сур’ёзныя пашкоджанні атрымалі бальніцы, штаб-кватэра Венесуэльскага Чырвонага Крыжа і французская амбасада.

Найбольш пацярпелай зонай стаў штат Ла-Гуайра, які мяжуе са сталіцай Каракасам. У гэтым штаце размешчаны і галоўны аэрапорт краіны.

Рэклама

Пакінуць адказ