Кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец выйшла на ангельскай мове

«What Now, Mr. Wolf» — так гучыць ангельскамоўная назва кнігі «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец, перакладзенай Элай і Джымам Дынглі.

Пераклад выйшаў ў ірландскім выдавецтве Bullaun Press, – заўважыў bellit.info.

Кніга выйшла ў дзвюх версіях: электроннай і папяровай. Дызайн вокладкі належыць Найлу Маккормаку (Niall McCormack).

Ва ўступным слове перакладчыкі выдання згадваюць літаратара Андрэя Хадановіча, які назваў кнігу Вежнавец «балотнай казкай» і параўнаў яе з раманам «Сто гадоў адзіноты» Габрыэля Гарсія Маркеса, таму што яна таксама апісвае тое, «што здараецца, калі хцівыя да ўлады сілы прарываюцца праз бар’еры, якія здаваліся непераадольнымі».

Кнігу можна купіць праз сайт выдавецтва, а таксама праз маркетплэйсы.

Раней кніга выходзіла ў перакладзе на нямецкую, чэшскую, шведскую, нарвежскую, польскую, дацкую, іспанскую і літоўскую мовы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!