Фото: Johannes Daleng, unsplash.com
Урад Кітая прафінансуе праект тэхнічнай дапамогі для Беларусі.
Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падпісаў пастанову ўрада аб ухваленні праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Павышэнне якасці і даступнасці медыцынскай дапамогі насельніцтву, якое пражывае на тэрыторыях, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС».
Праект фінансуецца ўрадам Кітая ў аб’ёме 2 млн долараў. Адміністрацыйнае кіраванне праектам будзе забяспечана Праграмай развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь.
«У межах праекта плануецца пастаўка абсталявання і вырабаў медыцынскага прызначэння для міжраённага цэнтра спецыялізаванай і высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі, створанага на базе УАЗ «Мазырская цэнтральная гарадская паліклініка», а таксама правядзенне мерапрыемстваў па павышэнні ўзроўню інфармаванасці насельніцтва па пытаннях умацавання здароўя», — паведамляе прэс-служба ўрада.