Кінафестываль «Паўночнае ззянне» прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем» у Беларусі

Паводле рашэння КДБ у Беларусі з’явіліся тры новыя «экстрэмісцкія» фарміраванні: кінафестываль «Паўночнае ззянне», праваабарончая арганізацыя Human Constanta і арганізацыя Spadcyna Belarusi.

Дачыннымі да фестывалю «Паўночнае ззянне» пазначаны Вольга Чайкоўская, Надзея Зелянкова і Дар’я Жук, да Human Constanta — Ганна Бараноўская, Аляксей Казлюк і Анастасія Лойка, Яна Ганчарова, Эніра Броніцкая, Валерыя Кустава, Кірыл Кофанаў, Андрэй Сушка, Юлія Стасюк. Дачыненне да Spadcyna Belarusi, на думку КДБ, маюць Дар’я Землянская і Анастасія Сасыкбаева.

Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ў Беларусі для барацьбы з апанентамі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!