КДК прыпыніў працу мясаперапрацоўчага прадпрыемства ў Мінскай вобласці

Камітэт дзяржаўнага кантролю прыпыніў працу мясаперапрацоўчага прадпрыемства ў Мінскай вобласці з-за грубых парушэнняў.

КДК устанавіў, што пры вытворчасці мясной прадукцыі не выконваліся ветэрынарна-санітарныя правілы і санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні, парушаліся ўмовы захоўвання прадукцыі і сыравіны, выкарыстоўвалася іржавае абсталяванне для ўпакоўкі прадукцыі.

У цэху было выяўлена каля 115 прадукцыі і сыравіны невядомага паходжання і без тэрмінаў прыдатнасці. Прадукцыя і сыравіна ўтылізаваны.

Таксама супрацоўнікі прадпрыемства, занятыя на перапрацоўцы мяса, не прайшлі гігіенічнае навучанне і медагляды.

Праца прадпрыемства прыпынена. КДК выдаў рэкамендацыі аб ліквідацыі парушэнняў.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!