КДК прад’явіў падатковыя прэтэнзіі маршрутчыкам з Гродна
Рэдакцыя Reform.news · 22 красавіка 2026, 12:01
https://reform.news/be/kdk-prad-javi-padatkovyja-prjetjenzii-marshrutchykam-z-grodna/Камітэт дзяржкантролю прад’явіў прэтэнзіі кампаніі з Гродна, якая займаецца пасажырскімі перавозкамі ў маршрутках.
Падставай стала выплата заробкаў без адлюстравання ў бухгалтарскім уліку. Усяго такія заробкі атрымлівалі больш за 30 работнікаў ТАА. Агульная сума выплачаных заробкаў склала больш за 860 тыс. рублёў.
Страты для бюджэту ацэнены ў больш чым 110 тыс. рублёў.
У дачыненні да кіраўніка кампаніі-перавозчыка ўзбуджана крымінальная справа.
