Reform.news

КДБ будзе трэніраваць Магілёўшчыну змагацца з тэрарызмам

Рэдакцыя Reform.news · 16 чэрвеня 2026, 09:06

https://reform.news/be/kdb-budze-trjeniravac-magiljo-shchynu-zmagacca-z-tjeraryzmam/

Сёння ў Магілёўскай вобласці пачынаюцца вучэнні па праверцы гатоўнасці дзяржаўных органаў да ўзаемадзеяння і рэагавання на акты тэрарызму. Яны працягнуцца да 18 чэрвеня. Пра вучэнні абвясціў КДБ Беларусі.

Да вучэнняў будуць прыцягнуты падраздзяленні Міністэрства абароны, МУС, МНС, Следчага камітэта і ўласна КДБ, а таксама іншых дзяржаўных органаў.

Падчас вучэнняў будзе задзейнічана ваенная і іншая спецыяльная тэхніка, магчымы ўзмоцнены кантроль і абмежаванні дарожнага руху.

У КДБ просяць грамадзян выконваць патрабаванні сілавікоў.

Рэклама

Пакінуць адказ