Казлоў прызначаны прадстаўніком АПК па аднаўленні правапарадку
Рэдакцыя Reform.news · 13 сакавіка 2026, 22:19
https://reform.news/be/kazlo-pryznachany-pradsta-nikom-apk-pa-adna-lenni-pravaparadku/Святлана Ціханоўская прызначыла Мікалая Казлова прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінета па аднаўленні правапарадку.
Раней Каардынацыйная рада рэкамендавала Казлова на гэтую пасаду.
«Лічу, што ягоны багаты прафесійны досвед у галіне правааховы і ў грамадска-палітычнай дзейнасці, аўтарытэт сярод профільных арганізацый, а таксама асабістыя якасці дазволяць яму эфектыўна выконваць абавязкі на гэтай пасадзе», — напісала Ціханоўская пра Казлова ў лісце ў Каардынацыйную раду.
Мікалай Казлоў — былы афіцэр крымінальнага вышуку, які звольніўся з органаў у 2009 годзе ў знак пратэсту супраць фальсіфікацый на парламенцкіх выбарах. У 2022 годзе быў прыгавораны да 2,5 года пазбаўлення волі і прызнаны палітвязнем. Пасля адбыцця пакарання пакінуў Беларусь з-за пагрозы новага крымінальнага пераследу. З 2018 года ўзначальвае Аб’яднаную грамадзянскую партыю. Лаўрэат прэміі Буша — Тэтчэр «За свабоду» 2023 года.
