Канферэнцыя «Новая Беларусь» адкрываецца сёння ў Варшаве

8 жніўня ў Варшаве адкрываецца пятая канферэнцыя «Новая Беларусь». Сачыць за выступленнямі можна анлайн.

У праграме заяўлены дэбаты, прэзентацыі праектаў, кадравыя прызначэнні, цырымонія ўзнагароджання, а таксама шэсць тэматычных панэляў.

Удзельнікі абмяркуюць «акно магчымасцей» для дэмакратычных сіл, беларуска-ўкраінскае супрацоўніцтва і перспектывы пасля завяршэння вайны ва Украіне, палітычны транзіт у Беларусі і будучыню краіны пасля перамен, супрацьдзеянне транснацыянальным рэпрэсіям, пытанні адукацыі і захавання нацыянальнай ідэнтычнасці, а таксама падтрымку беларусаў унутры краіны і за мяжой.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!