Кандыдат ад сацыялістаў упэўнена перамагае на прэзідэнцкіх выбарах у Партугаліі

Кандыдат ад Сацыялістычнай партыі Антоніу Жазэ Сегуру здабывае перамогу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Партугаліі.

Паводле інфармацыі Нацыянальнай выбарчай камісіі, пасля апрацоўкі 99,2% бюлетэняў Сегуру набірае 66,82% галасоў, ягоны сапернік — правапапулісцкі палітык Андрэ Вентура — атрымлівае 33,18% галасоў выбаршчыкаў.

Кіраўнік правацэнтрысцкага ўрада Партугаліі Луіш Мантэнэгру ўжо заявіў, што гатовы да «пазітыўнага і канструктыўнага» супрацоўніцтва з Сегуру.

Варта адзначыць, што прэзідэнт у Партугаліі не валодае вялікімі паўнамоцтвамі. Асноўныя ўладныя паўнамоцтвы мае ўрад, аднак прэзідэнт можа распускаць парламент, прызначаць датэрміновыя парламенцкія выбары і накладаць вета на заканадаўчыя акты.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!