Иллюстративное фото: ГУВД Мингорисполкома
У 2025 годзе каля 300 чалавек былі асуджаныя за гвалт, пагрозы, абразы або супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ваеннаслужачым унутраных войскаў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі, піша БелТА.
У ведамстве заявілі, што супрацоўнікі нярэдка сутыкаюцца з агрэсіяй і прамымі пагрозамі падчас выездаў на паведамленні пра злачынствы, адміністрацыйныя правапарушэнні і іншыя здарэнні.
“У мінулым годзе за гвалт альбо пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, а таксама за абразу і супраціў ім асуджаныя амаль 300 чалавек. Разам з тым праводзімыя прафілактычныя работы даюць адчувальныя вынікі, агульная колькасць падобных крымінальных дзеянняў значна скарацілася”, – запэўнілі ў МУС.
У міністэрстве таксама паведамілі пра наяўнасць выпадкаў правакацый, распаўсюджвання ілжывай інфармацыі і спроб ціску на міліцыянераў у інтэрнэце і заявілі, што такія “дзеянні не застануцца беспакаранымі”.
У МУС папярэдзілі, што за супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі прадугледжаны строгія меры адказнасці, уключаючы да 7 гадоў пазбаўлення волі.