Энергетыкам перадаюць тры сельгаспрадпрыемствы

Арганізацыі сістэмы «Мінэнерга» атрымалі тры сельгаспрадпрыемствы. Сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваны ўказ №209 ад 25 чэрвеня «Аб прыняцці прадпрыемства ў рэспубліканскую ўласнасць».

У адпаведнасці з ім да 31 ліпеня з камунальнай уласнасці ў рэспубліканскую павінны быць перададзеныя ДП «Варняны» Астравецкага раёна, «Сакоўшчына-Агра» Валожынскага раёна і ААТ «Заскавічы». Яны будуць замацаваныя на праве гаспадарчага вядзення за «Гроднаэнерга», «Мінскаблгазам» і «Мінскэнерга».

Пасля прыняцця маёмасных комплексаў названых сельгаспрадпрыемстваў энергетыкі павінны на працягу месяца пагасіць запазычанасць перад ФСАН, па падатках і зборах, па працэнтах за карыстанне бюджэтнымі пазыкамі і пені, а таксама перад грамадзянамі па грамадзянска-прававых дамовах.

На працягу трох месяцаў павінны быць пагашаныя абавязацельствы па бюджэтных пазыках, пазыках, штрафах.

Акрамя таго, энергетыкі павінны будуць разлічыцца па даўгах за дызельнае паліва і па крэдытах.

Указ таксама змяшчае меры па рэструктурызацыі іншай запазычанасці сельгаспрадпрыемстваў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!