Электрык загінуў пры мантажы вулічнага асвятлення ў Жодзіне

У Жодзіне пры мантажы вулічнага асвятлення загінуў 43-гадовы электрык. Як паведамілі ў СК, няшчасны выпадак адбыўся днём у аўторак.

“Падчас работ па мантажы вулічнага асвятлення 57-гадовы вадзіцель аўтавышкі дапусціў сутыкненне корпуса машыны з высокавольтнай лініяй электраперадачы напружаннем 10 тысяч вольт.

У момант інцыдэнту рабочы знаходзіўся побач з аўтамабілем і трымаўся за яго металічныя часткі. Адбылося паражэнне электрычным токам, якое аказалася смяротным”, — расказалі ў СК.

На месцы працавала следча-аператыўная група. Вынята дакументацыя па тэхніцы бяспекі і ахове працы, прызначаны шэраг экспертных даследаванняў. Дапытаны сведкі. Узбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці) Крымінальнага кодэкса.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!