Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі

Кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына будуць рады бачыць у Мінску. Пра гэта заявила ТАСС прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант. Паводле яе слоў, у Пхеньяне Аляксандр Лукашэнка запрасіў паўночнакарэйскага лідара наведаць беларускую сталіцу.

“Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі. Учора падчас перамоў прэзідэнт запрасіў яго наведаць нашу краіну”, – сказала Эйсмант.

Расійскае агенцтва таксама піша, што, паводле слоў Эйсмант, вынікі візіту Лукашэнкі ў Паўночную Карэю “пераўзышлі ўсе чаканні”.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!