Яшчэ аднаго байца палка Каліноўскага завочна прыгаварылі да калоніі ў «ДНР»

Вярхоўны суд самапрызначанай «Данецкай народнай рэспублікі» завочна прыгаварыў 41-гадовага грамадзяніна Беларусі Івана Тамашэвіча да 13 гадоў калоніі строгага рэжыму. Ён абвешчаны ў міжнародны вышук, у дачыненні да яго судом завочна абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

Тамашэвіча прызналі вінаватым паводле ч. 3 арт. 359 КК РФ (удзел найміта ва ўзброеным канфлікце).

«У судзе ўстаноўлена, што ў сакавіку 2022 года Тамашэвіч прыбыў на тэрыторыю Украіны, дзе добраахвотна ўступіў у «Полк імя Кастуся Каліноўскага», прызнаны ў Расіі тэрарыстычнай арганізацыяй. Пасля праходжання ваеннай падрыхтоўкі ён быў забяспечаны асабістай агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі, абмундзіраваннем, спецыяльным рыштункам. Пасля гэтага Тамашэвіч прымаў удзел у баявых дзеяннях супраць Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі Данецкай Народнай Рэспублікі да верасня 2023 года», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

«За незаконныя дзеянні найміт атрымаў узнагароджанне ў памеры больш за 1,3 млн рублёў», — заявілі ў пракуратуры «ДНР».

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!