“Яндэкс” паведаміў пра пажар у дата-цэнтры пасля атакі БПЛА
Рэдакцыя Reform.news · 8 кастрычніка 2026, 09:36
https://reform.news/be/jandjeks-pavedami-pra-pazhar-u-data-cjentry-paslja-ataki-bpla/Расійская кампанія “Яндэкс” пацвердзіла факт пажару, які ўзнік пасля налёту беспілотнікаў на дата-цэнтр у Сасаве.
“Пацярпелых няма, профільныя службы на месцы ліквідуюць наступствы. Праца дата-цэнтра цалкам спынена, частка сэрвісаў “Яндэкса” можа быць недаступная для карыстальнікаў”, – гаворыцца ў паведамленні кампаніі.
Пасля атакі назіраліся збоі ў працы Yandex Cloud. Раней РФ паслядоўна атакавала дата-цэнтры ўкраінскіх IT-кампаній і правайдараў.
Таксама сёння пад ударам апынуўся НПЗ у Башкартастане.
