Інданезійскія вайскоўцы прайшлі навучанне па ўжыванні ЗРК «Бук» у Беларусі

Вайскоўцы Сухапутных войскаў Узброеных сіл Інданезіі прайшлі ў Беларусі навучанне па ўжыванні зенітна-ракетнага комплексу «Бук». 29 снежня камандуючаму нацыянальным камандаваннем ППА Інданезіі Эндыявану Мартона быў прадстаўлены даклад аб падрыхтоўцы ў Беларусі камандзіраў батальённага ўзроўню.

Асабовы склад, які прайшоў падрыхтоўку, узмоцніць магчымасці войскаў ППА «асабліва ў аспектах тактыкі разгортвання, інтэграцыі сістэм радыёлакацыйнага ранняга папярэджання, а таксама ўжывання працэдур камандавання і кіравання на ўзроўні батальёна пры супрацьдзеянні спектру сучасных паветраных пагроз», паведамляе камандаванне ППА Інданезіі.

Колькі чалавек прайшлі падрыхтоўку ў Беларусі, не паведамляецца. У сакавіку 2025 года падчас візіту міністра абароны Інданезіі ў Беларусь было абвешчана, што Інданезія плануе накіраваць на навучанне 100 вайскоўцаў.

Фота: instagram.com/kohanud_nasional/
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!