Хусіты захапілі стратэгічны порт каля Баб-эль-Мандэбскага праліва

Галоўнае
Скриншот Google Maps

Хусіты ў чацвер узялі пад кантроль партовы горад Моха ў Емене. Ён знаходзіцца за 80 км ад Баб-эль-Мандэбскага праліва, які злучае Чырвонае мора і Адэнскі заліў.

Як паведамляе Reuters, хусіты таксама дасягнулі астравоў Ханіш, размешчаных каля праліва.

Прасоўванне хусітаў дазваляе ім узмацніць кантроль над важнай воднай артэрыяй і павысіць эфектыўнасць магчымых удараў па суднах, якія праходзяць праз праліў. Цяпер яны блізкія да кантролю над уваходам у праліў з боку Чырвонага мора. Далейшае прасоўванне на поўдзень у раён Дхубаба адкрые ім непасрэдны доступ да праліва.

Гэта дазволіць іранскім проксі перакрыць другі найважнейшы праліў у рэгіёне. Кантроль над ім таксама пагражае пастаўкам нафты з Саудаўскай Аравіі, якая пасля пачатку вайны ЗША супраць Ірана актыўна выкарыстоўвае свой тэрмінал у Чырвоным моры.

На гэтым фоне цана найбліжэйшага ф’ючарса на нафту маркі Brent падымалася да 109,5 долара за барэль.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.