Грамадзянін Беларусі пацярпеў падчас атакі беспілотнікаў на склад Wildberries у Расіі

Грамадзянін Беларусі апынуўся сярод пацярпелых у выніку атакі беспілотнікаў на лагістычны цэнтр Wildberries ў Катоўску Тамбоўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя рэгіёна, перадае ТАСС.

«Адзін з пацярпелых — грамадзянін Рэспублікі Беларусь», — удакладнілі ў ведамстве.

Паводле даных урада Тамбоўскай вобласці на 19 ліпеня, у бальніцах рэгіёна застаюцца 12 чалавек, якія атрымалі траўмы падчас атакі. Яны знаходзяцца пад наглядам урачоў і атрымліваюць лячэнне.

10 пацярпелых раней былі накіраваныя на далейшае лячэнне ў федэральныя медыцынскія цэнтры Міністэрства аховы здароўя Расіі і маскоўскія бальніцы пасля кансультацый з профільнымі спецыялістамі. Для іх перавозкі выкарыстоўвалі санітарны транспарт і авіяцыю.

Зараз 1 чалавек працягвае лячэнне ў бальніцы Катоўска, 9 знаходзяцца ў Гарадской клінічнай бальніцы імя архіепіскапа Лукі, яшчэ 2 — у Тамбоўскай абласной клінічнай бальніцы імя В.Д. Бабенкі. Стан 11 пацыентаў ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці, аднаго — як цяжкі.

Фота: t.me/tmbcan
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!