Грамадзяне Беларусі і Літвы папаліся з кантрабандай цыгарэт у Польшчы
Рэдакцыя Reform.news · 9 кастрычніка 2026, 14:04
https://reform.news/be/gramadzjane-belarusi-i-litvy-papalisja-z-kantrabandaj-cygarjet-u-polshchy/Памежнікі Падляскага аддзялення Памежнай аховы Польшчы паведамілі пра затрыманне шасці грамадзян Літвы і Беларусі за правоз кантрабандных цыгарэт.
Як вынікае з паведамлення, адзін грамадзянін Беларусі быў затрыманы супрацоўнікамі заставы ў Кузніцы. У яго аўтамабілі было знойдзена 11 тыс. пачкаў цыгарэт, якія былі перапраўлены праз мяжу з дапамогай метэазондаў.
У гміне Завады былі затрыманыя чатыры грамадзяніны Літвы і адзін грамадзянін Беларусі. У іх у багажніку аўтамабіля знайшлі 14 тыс. пачкаў цыгарэт, якія таксама прыляцелі ў Польшчу на паветраных шарах кантрабандыстаў.
Усіх шасцярых мужчын суд змясціў пад арышт на 3 месяцы. Ім прад’яўлены абвінавачанні ў кантрабандзе.
З пачатку года ў Падляскім ваяводстве затрымана 46 чалавек, датычных да паветранай кантрабанды з Беларусі.

