Reform.news

Гомельская мытня перахапіла чарговую партыю тавараў з Расіі

Рэдакцыя Reform.news · 25 жніўня 2026, 12:57

https://reform.news/be/gomelskaja-mytnja-perahapila-chargovuju-partyju-tavara-z-rasii/

Беларускія мытнікі працягваюць спыняць увоз тавараў з Расіі. Гаворка ідзе пра імпарт, які трапіў у ЕАЭС з парушэннем мытных працэдур.

Як паведамілі ў ДМК, гэтым разам мытнікі спынілі грузавік, які накіроўваўся ў Гомель. Машына перавозіла 21 тыс. адзінак тавараў без дакументаў, у тым ліку тых, якія пацвярджалі б іх мытнае афармленне пры ўвозе ў ЕАЭС.

“Агульны кошт незаконна перамяшчанай партыі склаў больш за 540 тыс. беларускіх рублёў. Гомельскай мытняй у дачыненні да індывідуальнага прадпрымальніка пачаты адміністрацыйны працэс па арт. 13.12 КаАП Рэспублікі Беларусь”, – паведамілі ў ДМК.

Фота: ДМК
Рэклама

Пакінуць адказ