«Гісторыя як у радыёкропцы»: Цімох Акудовіч запусціў аўтарскі падкаст пра невідавочнае мінулае Беларусі
Рэдакцыя Reform.news · 25 студзеня 2026, 21:24
https://reform.news/be/gistoryja-jak-u-radyjokropcy-cimoh-akudovich-zapusci-a-tarski-padkast-pra-nevidavochnae-minulae-belarusi/Гісторык і вядоўца папулярнай праграмы «Вусы Скарыны», кампаніі «Беларускія магістраты» Цімох Акудовіч прэзентаваў свой новы праект — аўдыёпадкаст пад іранічнай назвай «Magistra Svita налева пашыта».
Пра што праект?
Аўтар абяцае максімальна класічны фармат, падобны да старых радыёперадач, але з нестандартным зместам. У фокусе — невідавочныя сюжэты беларускай гісторыі, незвычайныя ракурсы і навуковыя адкрыцці, якія, на думку Цімоха, недастаткова прагучалі ў публічнай прасторы.
Пакуль праект будзе развівацца ў павольным тэмпе — па два выпускі на месяц. Падкаст выходзіць на платформе Patreon, дзе першае выданне ўжо дасяжнае для бясплатнага праслухоўвання. Для тых, хто захоча паскорыць развіццё праекта, прадугледжаны платныя тарыфы з бонусамі і дадатковымі матэрыяламі.

Першы выпуск — пра халады
Дэбютны эпізод прысвечаны «Малому ледніковаму перыяду». Цімох Акудовіч прапануе паглядзець на гэтую глабальную тэму праз прызму беларускай гісторыі. Гэта будзе асабліва цікава тым, у каго ледніковы перыяд дагэтуль асацыяваўся толькі з мамантамі і саблезубымі тыграмі.
Слухаць падкаст можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
