Изображение: t.me/GeneralStaffZSU
Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што ў ноч на 19 ліпеня ўкраінскія падраздзяленні нанеслі ўдары па шэрагу вайсковых і вайскова-эканамічных аб’ектаў Расіі і на акупаваных тэрыторыях.
Былі паражаныя два танкеры ў акваторыі Чорнага мора і плывучы кран у Азоўскім моры.
«Танкеры выкарыстоўваюцца для транспартавання расійскай нафты, нафтапрадуктаў і паліва ў інтарэсах Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі. Плывучыя краны забяспечваюць выкананне партовых работ, пагрузку і разгрузку грузаў, а таксама падтрымліваюць функцыянаванне марской лагістыкі арміі РФ», — заявілі вайскоўцы.
Акрамя таго, паведамляецца пра паражэнне зенітнага ракетнага комплексу «Бук» у раёне Зеленаполля Запарожскай вобласці.
Таксама ўдар быў нанесены па аўтамабільным мосце ў раёне Наваэканамічнага Данецкай вобласці, які выкарыстоўваецца для вайсковай лагістыкі, заявілі ў Генштабе.