Генпрокуратура. Фото: Reform.by
Генеральная пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу па артыкуле аб акце тэрарызму (ч. 2 арт. 289 КК). Гаворка ідзе пра атаку на грузавы аўтамабіль у Бранскай вобласці Расіі, у выніку якой раненні атрымала грамадзянка Беларусі.
«Устаноўлена, што 31-гадовая пацярпелая 8 кастрычніка 2026 года атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні ад выбуху пасля атакі беспілотнага лятальнага апарата па машыне, якая ехала па трасе Бранск-Навазыбкаў паблізу мяжы з Украінай», — паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.
Крымінальная справа накіраваная ў цэнтральны апарат Следчага камітэта для папярэдняга расследавання.
Генпракуратура звяртае ўвагу на «на пачасціўшыяся акты тэрарызму ў дачыненні да мірнага насельніцтва на прыгранічнай тэрыторыі Расіі і Украіны» і рэкамендуе грамадзянам не ездзіць у зоны баявых дзеянняў і размешчаныя побач з імі рэгіёны.
Нагадаем, 8 кастрычніка МЗС паведаміла пра ўдар беспілотніка па грузавіку на беларускіх нумарах у Бранскай вобласці РФ. У выніку пасажырка аўтамабіля, грамадзянка Беларусі, атрымала цяжкія раненні. Ёй ампутавалі канечнасці. МЗС Беларусі заявіла, што ўдар быў нанесены ўкраінскім дронам, і назвала атаку наўмыснай.