Фото: БМЗ
Гендырэктар БМЗ Дзмітрый Корчык ставіць задачу па выніках паўгоддзя выйсці на стабільную фінансава-эканамічную працу завода. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з калектывам аднаго з падраздзяленняў.
“Мая асноўная задача — своечасова і ў поўным аб’ёме выплачваць вам заработную плату і выконваць усе сацыяльныя абавязацельствы. З канца сакавіка мы нарошчваем аб’ёмы вытворчасці, у красавіку плануем працягваць гэта рабіць. У цэлым эканоміка прадпрыемства паляпшаецца, дзякуючы і вашай непасрэднай працы, і прынятым намі ўнутры прадпрыемства мерам па скарачэнні неабгрунтаваных затрат. Наша задача па паўгоддзі — выйсці на стабільную фінансава-эканамічную працу БМЗ. Усе магчымасці для гэтага ў нас ёсць”, – прыводзіць яго словы прэс-служба БМЗ.
Корчык адзначыў, што пачатак года быў складаным “у частцы аб’ёмаў вытворчасці” з-за асаблівасцей попыту на арматурны пракат.
“Наш асноўны від прадукцыі — арматурны пракат — выкарыстоўваецца пераважна ў будаўніцтве. У гэтай сферы цяпер — часовыя цяжкасці. Асабліва на асноўных рынках збыту.
Каб выраўнаваць сітуацыю па заводзе, мы сталі больш актыўна працаваць і паступова адваёўваць сваё месца на ўнутраным рынку. Прывяду адну лічбу: у 2020-м наша доля складала 30%, сёння — больш за 60%”, – сказаў ён.
Паводле яго слоў, БМЗ мае партфель заказаў на другі квартал, павялічваюцца аб’ёмы заказаў на металакорд і дрот.
“Расце попыт на беларускі арматурны пракат, у тым ліку і ў трэціх краінах. Пачынаецца будаўнічы сезон, і мы чакаем рост колькасці заказаў па трубах і дроце. Пацвярджае гэта і кіраўніцтва нашага Гандлёвага Дома ў Маскве”, – адзначыў ён.