Ціханоўская: Спадзяёмся, што Венесуэла пачне рухацца да па-сапраўднаму свабодных выбараў
Рэдакцыя Reform.news · 26 кастрычніка 2026, 10:30
https://reform.news/be/cihano-skaja-spadzjajomsja-shto-venesujela-pachne-ruhacca-da-pa-sapra-dnamu-svabodnyh-vybara/Святлана Ціханоўская прывітала вяртанне Марыі Карыны Мачада ў Венесуэлу. Яна выказала надзею, што цяпер Венесуэла пачне рухацца да па-сапраўднаму свабодных выбараў.
“Я вельмі рада бачыць, што Марыя Карына Мачада вярнулася ў Венесуэлу. Яе выключная барацьба нагадвае нам пра тое, што шлях да свабоды можа быць доўгім, але ён варты таго, каб за яго змагацца.
Мы ўсе спадзяёмся, што цяпер Венесуэла пачне рухацца да па-сапраўднаму свабодных выбараў і зноў у поўнай меры стане часткай супольнасці дэмакратычных дзяржаў”, – напісала Ціханоўская ў Х.
Нагадаем, у нядзелю лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму пасля шматмесячнай адсутнасці. Летась яна таемна пакінула краіну, нягледзячы на забарону ўладаў.
