Гандлёвы дом і ўзбекскія сельскагаспадарчыя прадпрыемствы з’явяцца ў Беларусі

Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын сёння сустрэўся з дэлегацыяй з Узбекістана на чале са старшынёй Гандлёва-прамысловай палаты Узбекістана Даўронам Вахабавым.

Як паведамілі ў прэс-службе ўрада, у склад дэлегацыі ўвайшлі бізнесмены са сферы жывёлагадоўлі, будаўніцтва і дызайну. Мэтамі візіту з’яўляюцца:

  • адкрыццё ў Мінску гандлёвага дома Узбекістана і рэстарана ўзбекскай кухні,
  • стварэнне ў Беларусі ўзбекскіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў,
  • развіццё прамых паставак узбекскай плодаагародніннай прадукцыі і іншыя праекты.

Вітаючы дэлегацыю, Аляксандр Турчын адзначыў, што нядаўна наведаў Узбекістан. Свой візіт ён назваў плённым. Наведванне Беларусі ўзбекскай дэлегацыяй, паводле яго слоў, дазволіць вырашыць пытанні перад візітам у краіну прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева.

“Наша сустрэча з Шаўкатам Мірамонавічам, безумоўна, дасць новы імпульс нашым узаемаадносінам. І, вядома, мы чакаем яго ў нас у краіне. Да гэтага візіту мы павінны максімальна вырашыць тыя пытанні, якія абмяркоўвалі ва Узбекістане”, — сказаў Турчын.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!