Ганчарэнка прызначаны галоўным трэнерам зборнай Беларусі па футболе

Віктар Ганчарэнка стаў галоўным трэнерам зборнай Беларусі па футболе. Такое рашэнне прыняў выканкам АБФФ. На гэтай пасадзе беларускі трэнер змяніў іспанца Карласа Алоса, які трэніраваў каманду з жніўня 2023 года па снежань 2025 года.

Ганчарэнка здабыў вядомасць як трэнер БАТЭ. Ён узначальваў барысаўскі клуб у 2007–2013 гадах. Пры ім БАТЭ выйшаў у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў. У далейшым ён шмат працаваў у Расіі, трэніруючы ЦСКА, «Кубань», «Урал» і іншыя клубы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!