Галоўчанка паспрабуе абрацца на УНС ад прафсаюзаў

Старшыня праўлення Нацбанка і былы прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка хоча трапіць на Усебеларускі народны сход. Аднак па пасадзе кіраўнік рэгулятара не ўваходзіць у лік дэлегатаў УНС. Таму сёння Галоўчанка адправіўся на нечарговы з’езд Федэрацыі прафсаюзаў.

“Адна з галоўных пытанняў павесткі — абранне дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу. У ліку кандыдатаў — старшыня праўлення Нацбанка”, — паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.

Нагадаем, паводле закона дэлегатамі УНС, акрамя дзейнага прэзідэнта і прэзідэнта, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў, з’яўляюцца:

  • прадстаўнікі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады;
  • прадстаўнікі мясцовых Саветаў дэпутатаў;
  • прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці.

У мінулым годзе падчас УНС Раман Галоўчанка быў прэм’ер-міністрам і па пасадзе быў дэлегатам сходу, аднак у гэтым годзе яму давядзецца ісці на УНС па квоце “прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці”.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!