ФРС ЗША працягнула зніжаць ключавую стаўку

Федэральная рэзервовая сістэма ЗША прыняла рашэнне аб зніжэнні ключавой стаўкі. Яна паніжана на 0,25 п.п. да ўзроўню 3,5–3,75% гадавых. Папярэдні раз стаўка зніжалася на 0,25 п.п. у канцы кастрычніка.

«Маюцца паказчыкі, якія сведчаць аб умераным росце эканамічнай актыўнасці. У гэтым годзе тэмпы росту занятасці запаволіліся, а ўзровень беспрацоўя за перыяд да верасня крыху вырас. Больш свежыя паказчыкі пацвярджаюць гэтыя тэндэнцыі. Інфляцыя вырасла ў параўнанні з пачаткам года і застаецца некалькі павышанай», — гаворыцца ў заяве, апублікаванай у сераду.

На гэты раз члены камітэта па грашова-крэдытнай палітыцы падзяліліся ў меркаваннях. Большасць прагаласавала за зніжэнне стаўкі на 0,25 п.п., адзін выказаўся за зніжэнне яе на 0,5 п.п., а двое членаў камітэта выступілі за тое, каб не змяняць узровень стаўкі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!