FlyDubai аднавіла палёты ў Мінск

Эмірацкая кампанія FlyDubai аднавіла палёты паміж Мінскам і Дубаем. Самалёт з Дубая прыляцеў у Мінск незадоўга да паўночы. Рэйс з Мінска адправіўся сёння ўначы, наступны прылёт з Дубая чакаецца позна ўвечары, пазначана на электронным табло сталічнага аэрапорта.

FlyDubai з канца снежня спыніла выкананне рэйсаў паміж Дубаем і Мінскам. Яны былі перанесены ў Маскву. Пасля гэтага кампанія некалькі разоў падаўжала перанос. Апошні раз паведамлялася, што рэйсы адмененыя да 31 студзеня ўключна.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!